Фота: J. Scott Applewhite / AP

Фота: J. Scott Applewhite / AP

Дакумент таксама адмяняе закон «Аб абароне шлюбу» ад 1996 года, у якім шлюб вызначаўся, як саюз паміж мужчынам і жанчынай.

У ходзе галасавання законапраект падтрымаў 61 сенатар, у тым ліку 12 рэспубліканцаў. «Супраць» прагаласавала 36 заканадаўцаў. Цяпер дакумент павінен быць канчаткова зацверджаны Палатай прадстаўнікоў, пасля чаго яго перададуць на подпіс прэзідэнту ЗША Джо Байдэну.

«Ухваліўшы гэты законапраект, Сенат пасылае сігнал, які кожны амерыканец павінен пачуць: незалежна ад таго, хто вы і каго вы кахаеце, вы таксама заслугоўваеце годнага і роўнага стаўлення ў адпаведнасці з законам», — заявіў лідар большасці ў Сенаце Чак Шумер.

Клас
2
Панылы сорам
3
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
1