Паводле версіі следства, абвінавачаны 7 кастрычніка дапусціў у краме «неабгрунтаванае павелічэнне на 13 % цаны на адзін з харчовых тавараў». Сцвярджаецца, што намеснік дырэктара ведаў пра дырэктыву Лукашэнкі ад 6 кастрычніка, якая павышэнне цэн забараняла.

Мужчыну не затрымлівалі, ён знаходзіцца пад асабістым паручыцельствам. Але за «злоўжыванне ўладай або службовымі паўнамоцтвамі» яму пагражае ад 2 да 6 гадоў пазбаўлення волі.

Увогуле ў кастрычніку завялі больш за 40 крымінальных спраў за «высокія цэны».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0