Уладзімір Кучынскі нарадзіўся 12 чэрвеня 1929 года ў Гомелі. У 1954-м скончыў Мінскі юрыдычны інстытут, у 1959-м — Беларускі інстытут народнай гаспадаркі. Працаваў у Акадэміі навук, а большая частка біяграфіі звязаная з Акадэміяй МУС, дзе ён амаль да канца жыцця працаваў прафесарам на кафедры тэорыі і гісторыі дзяржавы і права Акадэміі МУС Рэспублікі Беларусь.

Кучынскі быў вядомы як спецыяліст па канстытуцыйным праве. У 1991—1994 гадах быў членам працоўнай групы Канстытуцыйнай камісіі Вярхоўнага Савета БССР па распрацоўцы праекта Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь 1994 года. З 1994 года — начальнік аддзела прававых кансультантаў, начальнік экспертна-прававога ўпраўлення сакратарыята Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь. 

З 1994 па 2003 гады Кучынскі прымаў актыўны ўдзел у працы шэрага рабочых груп па прывядзенні беларускага заканадаўства ў адпаведнасць са стандартамі Рады Еўропы. Пры яго непасрэдным удзеле рыхтаваліся праекты Жыллёвага кодэкса Рэспублікі Беларусь, законаў «Аб нарматыўных прававых актах Рэспублікі Беларусь», закона «Аб упаўнаважаным па правах чалавека ў Рэспубліцы Беларусь». Браў удзел у падрыхтоўцы пасланняў Канстытуцыйнага суда Рэспублікі Беларусь.

У час працы ў Канстытуцыйным судзе Кучынскі прапаноўваў канцэптуальныя ідэі па далейшым развіцці канстытуцыйнага заканадаўства Рэспублікі Беларусь, у тым ліку ідэю абароны правоў чалавека, ідэю канстытуцыйнага кантролю і іншыя. На жаль, далёка не ўсе ягоныя прапановы ў тых умовах браліся пад увагу. 

Клас
4
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
13
Абуральна
3