Артур Пядзько. Фота: сацсеткі

Артур Пядзько. Фота: сацсеткі

Артуру Пядзько сёння споўнілася 43 гады. Ён мінчук. Доўгі час мужчына працаваў у энергасетках — спачатку інжынерам на «Белэнергасеткапраекце», а пасля ў «Мінскэнерга». Таксама ён меў невялікую падпрацоўку — гандляваў касметыкай у Мінску праз сацсеткі.

Пра яго затрыманне стала вядома 25 лістапада. 

Мужчыну абвінавачваюць у перадачы персанальных звестак больш за 500 службовых асоб тэлеграм-каналам. Яму выставілі абвінавачванне па ч. 6 арт. 16 і ч. 3 арт. 130 КК РБ (дапамога ў распальванні варажнечы, здзейсненай групай асоб).

Распавядаем, якія даныя з ЧКБ маглі трапіць да сілавікоў, што рабіць, калі вы туды пісалі, і як гарантаваць бяспеку, калі пішаце ў боты

Мы праглядзелі яго акаўнт у тэлеграме, які згадвалі сілавікі. Наогул ягонаму акаўнту больш за 4 гады. Мужчына быццам бы нічым сябе не выдаў яўна — але яго акаўнт існуе вельмі доўга, і ён з яго даволі актыўна каментаваў у розных чатах, так што, выглядае, сілавікі шукалі яго мэтанакіравана і ў выніку знайшлі.

Чытайце яшчэ:

Затрымалі былога мадэратара сеткі «Кіроўцы 97%», на якога не маглі выйсці два гады. Распавядаем, чаго ён не ўлічыў

ГУБАЗіК затрымаў натарыуса за ўдзел у пратэстах. З іх відэа ясна, якім чынам на яе маглі выйсці

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
8
Абуральна
19