СК заявіў пра 30 крымінальных спраў за дыверсіі на чыгунцы
Як сказаў намеснік старшыні СК Анатоль Васільеў у інтэрв'ю газеце «СБ. Беларусь сегодня», Следчы камітэт расследаваў звыш 30 крымінальных спраў паводле артыкула «Акт тэрарызму». Частка з іх зараз знаходзіцца ў працы следчых, частка накіравана ў пракуратуру для наступнага разгляду ў судзе.
Фота Sb.by
«У шэрагу крымінальных спраў ужо набыў законную моц абвінаваўчы прысуд. У прыватнасці, размова ідзе пра тэракты на чыгуначных і аўтамабільных шляхах».
Паводле яго, справы заведзеныя паводле артыкулаў «Акт тэрарызму» і «Здрада дзяржаве».
Адна са спраў датычыць 40-гадовага жыхара Мінскага раёна, які спаліў рэлейную шафу, чым выклікаў затрымку 22 грузавых і 17 пасажырскіх цягнікоў. Пры сабе мужчына нібыта меў пісталет, таму ў яго стралялі.
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ