Фота: Hassan Ammar / AP

Фота: Hassan Ammar / AP

У заключным матчы дня Аргенціна здолела зламаць супраціў Мексікі — 2:0. Спачатку гол забіў Ліянэль Месі (64-я хвіліна), а потым з яго паса вызначыўся Энца Фернандэс (87-я).

Польшча перамагла Саудаўскую Аравію — 2:0 (Зялінскі, 39-я, Левандоўскі, 82-я).

Пасля двух тураў: Польшча — 4, Саудаўская Аравія — 3, Аргенціна — 3, Мексіка — 1.

У апошнім туры ў сераду Аргенціна згуляе з Польшчай, а Мексіка з Саудаўскай Аравіяй.

У групе D сёння Аўстралія перамагла Туніс 1:0 (Д'юк, 23-я), а Францыя выйграла ў Даніі 2:1 (Мбапэ, 61, 86-я; Крысцінсен, 68-я) і выйшла ў 1/8 фіналу.

Францыя — 6, Аўстралія — 3, Данія, Туніс — 1.

У трэцім туры гуляюць Францыя — Туніс, Данія — Аўстралія.

У нядзелю будуць згуляныя наступныя матчы: 

Японія — Коста-Рыка (13:00), Бельгія — Марока (16:00), Харватыя — Канада (19:00), Германія — Іспанія (22:00)

Клас
9
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
1