Да чэмпіянату свету па футболе ў Мінску зноў адкрылі культавы ў «нулявых» гастрабар «Дрожджы United», які быў адным з самых папулярных пабаў з ірландскім півам і адпаведнай атмасферай.

У 2013 годзе бар, які месціўся ў будынку фабрыкі-кухні на вуліцы Свярдлова, зачынілі ў сувязі з рэканструкцыяй будынка.

Вось так выглядалі «Дрожджы» ў пачатку дзясятых гадоў

Вось так выглядалі «Дрожджы» ў пачатку дзясятых гадоў

І вось на мінулых выхадных усяго за 300 метраў ад старога месца, у будынку гасцініцы «Мінск», адкрылі абноўлены «Дрожджы Юнайтэд». Уладальнікі пастараліся адрадзіць упадабаную мінчанам яшчэ ў нулявых атмасферу, таму адрэстаўравалі старую мэблю і стойку.

Спяшаліся спецыяльна да чэмпіянату свету па футболе, які тут можна паглядзець у жывой трансляцыі.

Чытайце таксама:

Беларуская айцішніца атрымала бальнічны па выгаранні: «Часам думаю: «Цяпер бы на працу»

«Усе гэтыя IT-курсы — не больш як выпампоўванне грошай». Пачытайце гісторыю 52-гадовага мінчука, які хацеў стаць праграмістам

Клас
7
Панылы сорам
4
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
0