Фота Савет Федэрацыі Расіі

Фота Савет Федэрацыі Расіі

Так, учора яна сустрэлася са Старшынёй Савета Федэрацыі Федэральнага сходу Валянцінай Матвіенка.

«Наталля Качанава і Валянціна Матвіенка зверылі гадзіннікі з улікам міжнароднай, палітычнай і эканамічнай абстаноўкі, падвялі вынікі зробленага, а таксама вызначылі прыярытэтныя кірункі супрацоўніцтва на будучы год. У выніку было падпісана пагадненне аб супрацоўніцтве паміж Саветам Рэспублікі Нацыянальнага сходу Беларусі і Саветам Федэрацыі Федэральнага сходу Расіі», — паведамляе «Звязда».

Спікер верхняй палаты беларускага парламента падкрэсліла, што Беларусь і Расія — не проста брацкія, сяброўскія краіны, а і стратэгічныя партнёры, якія выбудоўваюць свае ўзаемадносіны абсалютна па ўсіх сферах жыццядзейнасці: палітыцы, эканоміцы, гуманітарнай сферы. «Несумненна, для нас важныя міжпарламенцкія сувязі і кантакты, — падкрэсліла Наталля Качанава. — Асабліва ў цяперашні час роля кожнага парламентарыя павінна быць больш важкай, бо мы разам павінны супрацьстаяць усім выклікам, беспрэцэдэнтнай атацы, якая сёння з боку калектыўнага Захаду нацэлена на нашы краіны і народы. Гэтага дапускаць нельга, і мы павінны быць як ніколі адзіныя».

Сёння Наталля Качанава сустрэлася з кіраўніком МЗС Расіі Сяргеем Лаўровым.

Фота МЗС Расіі

Фота МЗС Расіі

Клас
0
Панылы сорам
6
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
6