Хлеб з салам каштуе 3,69 рубля, спакаваны ў крафтавы пакет з нацюрмортам, унутры плецены кошык з лазы з боханам памерам з барадзінскі. Пахне думяна.

Разрэз паказаў, што сала нарэзана буйнымі кавалкамі і хаатычна размеркавана па ўсім хлебе.

«Хлеб жытні, у яго склад уваходзіць бульба! Хлеб порысты, вільготны, з дражджавой кіслінкай і саладосцю, сала злёгку запечанае, жоўтае, без мяса, па адчуваннях — слабой солі. Скарыначка мяккая, зверху пасыпалі дробненькай каляндрай», — апісвае блогер.

Клас
26
Панылы сорам
8
Ха-ха
5
Ого
2
Сумна
0
Абуральна
3