Для каго з фізічных асоб маюць намер павысіць падаходны падатак

У 2023 годзе чыноўнікі хочуць падняць падатак на перавышэнне выдаткаў над даходамі — да 26%. Цяпер гэты збор, які спаганяюць з сумы перавышэння, складае 20%. Апошнім разам яго павышалі з пачатку гэтага года, дагэтуль падатак быў на ўзроўні 16%.

З 20% да 26% таксама маюць намер падняць падаходны падатак за заробкі «ў канвертах». Збор у 26% таксама хочуць зрабіць для тых, хто ў спецыяльнай камп'ютарнай касавай сістэме зарэгіструе даход ад выйгрышу (вернутых незгуляных ставак), калі пры гэтым фактычна выплаты выйгрышу не было. Цяпер гэты падатак складае 20%.

З ліпеня 2017 года падаткавікі могуць супастаўляць сумы выдаткаў і даходаў фізасобы як за 10 апошніх поўных каляндарных гадоў, так і за мінулы перыяд гэтага года. Пры гэтым у іх павінна быць інфармацыя аб перавышэнні кошту маёмасці і выдаткаў над даходамі, якія паступілі з законных крыніц, на суму не менш за 500 базавых велічынь (цяпер гэта 16 000 рублёў). Тут ёсць важны момант: такое перавышэнне можа «набегчы» за некалькі гадоў агулам, і гэта можа стаць падставай для праверкі падатковай.

Якія хочуць падняць падаткі для тых, хто займаецца прадпрымальніцтвам

Падаходны падатак у 26% таксама хочуць увесці для фізічных асоб, якія займаюцца прадпрымальніцтвам без дзяржрэгістрацыі або незаконнай дзейнасцю як ІП.

Таксама чыноўнікі маюць намер падняць стаўку падаходнага падатку з фізічных асоб у дачыненні да даходаў, які атрымліваюць ІП, натарыусы ад ажыццяўлення адпаведнай дзейнасці. Цяпер гэты збор складае 16%, яго хочуць павысіць да 20%.

Гэтыя магчымыя падатковыя змены яшчэ не прынятыя. Пры гэтым зацверджаны канчатковы варыянт правак чыноўнікаў у Падатковы кодэкс можа адрознівацца ад папярэдніх версій правак у гэты дакумент.

Клас
0
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
12