«Я б жадала больш мірнага часу пасля свайго сыходу, таму што мне давялося шмат займацца Украінай», — сказала Меркель у інтэрв'ю Аляксандру Асангу, які гутарыў з ёй і ў папярэднім яе інтэрв'ю пасля адстаўкі (іх было ўсяго два).

«Але гэта не стала сюрпрызам. Мінскае пагадненне размылася. Улетку 2021 года, пасля таго як прэзідэнты Байдэн і Пуцін сустрэліся, я хацела стварыць незалежны еўрапейскі фармат абмеркаванняў з Пуціным, зноў з Эмануэлем Макронам у Радзе ЕС. Але хтосьці стаў пярэчыць, а ў мяне ўжо не было сіл настойваць на сваім, бо ўсе ведалі, што восенню я сыйду», —распавяла яна.

Са слоў Меркель, падчас яе апошняга візіту ў Маскву ў жніўні таго года стаўленне да яе было такое ж: «у сэнсе сілавой палітыкі ты скончылася. Для Пуціна толькі сіла мае значэнне».

Стаўленне да Меркель у нямецкім грамадстве рэзка змянілася пасля пачатку поўнамаштабнай вайны, калі немцы ўсвядомілі ступень залежнасці эканомікі краіны ад паставак расійскай сыравіны і перш за ўсё газу. Олаф Шольц, які пазіцыянаваў сябе на выбарах як палітык, максімальна падобны да Меркель, з лютага абвясціў пра кардынальную змену курсу. Многія таксама папракаюць Меркель за тое, што яна пярэчыла ўступленню Грузіі і Украіны ў НАТА; на думку крытыкаў, калі б гэтыя краіны цяпер былі членамі альянсу, Пуцін не асмеліўся б напасці на Украіну.

Аўтар інтэрв'ю адзначае, што Меркель не выказала ніякага раскаяння або шкадавання.

Яна не шкадуе, што пайшла. «Хтосьці новы павінен быў гэтым заняцца. З пункту гледжання ўнутранай палітыкі пытанне пераспела. І ў сэнсе знешняй палітыкі, у канчатковым выніку я ні на міліметр не прасунулася […]. Не толькі што тычыцца Украіны. Прыднястроўе і Малдова, Грузія і Абхазія, Сірыя і Лівія. Прыйшоў час для новага падыходу», — сказала Меркель.

Клас
4
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
10