Дэпутаты выказалі салідарнасць з народам Беларусі і грамадзянскай супольнасцю, якія працягваюць выступаць за свабодную, суверэнную і дэмакратычную Беларусь. А таксама асудзілі ўдзел рэжыму Лукашэнкі ў расійскай агрэсіі, разгортванне расійскіх войскаў у Беларусі і ваяўнічую рыторыку афіцыйнага Мінска.
Асобна падкрэсліваецца, што Лукашэнка і звязаныя з ім асобы нясуць роўную адказнасць за ваенныя злачынствы ва Украіне і павінны несці адказнасць перад Міжнародным трыбуналам і Міжнародным крымінальным судом.