У звароце гаворыцца пра тое, што расійскія спецслужбы рыхтуюць правакацыі на тэрыторыі Беларусі, мэтай якіх могуць быць аб'екты крытычнай інфраструктуры, у прыватнасці БелАЭС.

Так, сёння Расія дазваляе сабе шантажыраваць увесь свет пагрозай выкарыстання ядзерных аб'ектаў і тэхналогій, захоплівае электрастанцыі, перашкаджае працы персаналу з мэтай псіхалагічнага ўздзеяння, дэманструе абстрэл і адключэнне сістэм бяспекі Запарожскай АЭС.

«Кіраўніцтву РФ пляваць на жыццё расійскіх грамадзян, тым больш на жыццё беларусаў і ўкраінцаў. Іх метады не новыя — тэрор, запалохванне, аперацыі пад чужым сцягам. Усё гэта выкарыстоўваецца з адной мэтай — любымі шляхамі ўцягнуць Беларусь у вайну з Украінай — крывёю і нянавісцю падзяліць нашы народы», — гаворыцца ў звароце.

«Ваш урад ужо часткова парушыў Канстытуцыю, дазволіўшы ваенную агрэсію РФ супраць Украіны з выкарыстаннем вашай тэрыторыі, інфраструктуры і рэсурсаў. Не дазваляйце ўцягваць сябе ў вайну яшчэ больш», — кажуць ва УСУ.

Так, вайскоўцы раяць беларусам адсочваць падазроныя дзеянні, з'яўленне незнаёмых падазроных людзей, транспарту паблізу аб'ектаў крытычнай інфраструктуры і паведамляць пра такія факты праваахоўным органам. Калі ж яны не рэагуюць, інфармаваць сусветную грамадскасць усімі даступнымі спосабамі.

«Украіна, нягледзячы на абстрэлы і наступ расійскай акупацыйнай арміі з тэрыторыі Беларусі, не лічыць вашу краіну, тым больш ваш народ, ворагам. Мы не адказвалі ні на адну праяву ўзброенай агрэсіі з вашай тэрыторыі. Тым больш мы не плануем і не збіраемся праводзіць ніякіх агрэсіўных дзеянняў на тэрыторыі Беларусі», — заяўляюць ва УСУ.

Клас
29
Панылы сорам
2
Ха-ха
0
Ого
2
Сумна
3
Абуральна
1