«Пастанаўляем прызнаць злачынную палітыку камуністычнай дзяржавы супраць народа Украіны, якая прывяла да штучнага голаду ў 1932-1933 гг., актам генацыду супраць украінскага народа і злачынствам супраць чалавечнасці. Мы выступаем таксама з асуджэннем гэтага і іншых злачынстваў камуністычнай улады супраць нацыянальных рэспублік Савецкага Саюза ў міжваенны перыяд», — гаворыцца ў дакуменце.

У Кабінеце нагадалі, што ахвярамі масавага голаду пачатку 30-х гг. сталі жыхары Украіны, Казахстана, Паволжа, Прычарназем’я, Заходняй Сібіры, Паўночнага Каўказа і іншых рэгіёнаў. У АПК падкрэслілі, што ў Беларусі былі забітыя, раскулачаныя і дэпартаваныя больш за 250 тысяч сялян, а вялікая частка беларусаў была змушаная да пераезду ў іншыя рэгіёны — у тым ліку ва Украіну і на Паўночны Каўказ, якія сталі эпіцэнтрамі голаду ў 1932-1933 гг.

«Прызнаючы падзеі Галадамору актам генацыду супраць украінскага народа, мы таксама аддаём даніну памяці тым шматлікім беларусам, якія сталі ахвярамі гэтага злачынства на тэрыторыі савецкай Украіны і Крыма», — напісана ў рэзалюцыі.

Сведчанні пра масавы голад на тэрыторыі самой Беларусі ў Кабінеце назвалі «яшчэ адным фактам, што злучае гісторыю беларускага і ўкраінскага народаў і паказвае агульнасць злачыннай палітыкі бальшавіцкага рэжыму на тэрыторыі нацыянальных рэспублік».

Рэзалюцыя заклікае да раскрыцця ўсіх дзяржаўных архіваў у Беларусі і даследавання дакладнай колькасці загінулых у выніку дзеянняў савецкай улады, а таксама выказвае падтрымку і салідарнасць народу Украіны.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру