Адэліна Вольская. Фота: facebook.com/adela.volskaya.7

23 лістапада Адэліна адкрыла рахунак на пляцоўцы pomagam.pl. За два дні на яго перавялі больш за 9,7 тысяч злотых (больш за 5000 рублёў). Неабходна сабраць 12 тысяч злотых (6300 рублёў).

«Яшчэ раз усім шчыра дзякую за дапамогу! Гэта проста неверагодна! Я кожнаму высылала мэйлы з падзякай і дзесьці памылілася, прашу прабачэння. Вы проста неверагодныя! Я нават і не спадзявалася, што так хутка можна сабраць пэўную суму», — адрэагавала дзяўчына на актыўнасць людзей у збіранні ёй грошай.

У звароце да ахвярадаўцаў Адэліна напісала, што «выехала ў Польшчу па палітычных матывах».

«Нядаўна даведалася, што ў мяне 8 см кіста ў яечніку і мне патрэбна аперацыя, але, на жаль, у мяне няма страхоўкі, каб аплаціць гэты тып аперацыі. Была б вельмі ўдзячная за вашу дапамогу. Ад раку памерла мая маці, і гэтага я баюся», — адзначыла яна. 

Адэліна піша, што вядзе барацьбу за жыццё на чужыне цягам 2 месяцаў, «але, на жаль, без добрых вынікаў па прычынах, якія ад мяне не залежаць».

Пра аперацыю Адэліна ўпершыню паведаміла 11 верасня. Яна спадзявалася, што адолее праблему без старонняй дапамогі. Прызналася, што ёй страшна, але «ўпэўненая, што перажыве».

«Будуць рабіць аперацыю. Чэргі ў бальніцы вялікія (паўгода і больш), але я ўжо амаль прарвалася па-за чаргой. Сказалі, што, хутчэй за ўсё, будуць рабіць поласцевую аперацыю (як кесарава). 5%, што пухліна злаякасная, аднак у любых такіх выпадках ёсць «але», «магчыма». Не даведаюцца, пакуль не выдаляць», — напісала дзяўчына на сваёй старонцы ў фэйсбуку.

Праз месяц Адэліна паведаміла, што з-за адсутнасці ў яе страхоўкі аперацыю адклалі. Пра тое дзяўчыне сказалі, калі яна была ў бальніцы.

«Прыйшлося выпісацца. Справа зацягваецца на месяц, магчыма. Тут ужо складана зразумець, бо ўсё, што ад мяне патрабавалася, я зрабіла яшчэ раней. Чакала восем гадзін у адной дзяржаўнай установе, потым тыя ж восем гадзін спрабавала датэлефанавацца да іншых дзяржаўных устаноў, і ў выніку пакуль атрымала адмову… Ну што ж, буду далей змагацца», — са скрухай адзначыла яна.

Адэліна шукала смеласці звярнуцца па дапамогу.

«Мне прыходзіцца зрабіць тое, чаго не хацела да апошняга… Я была б вельмі ўдзячная за вашу дапамогу!» — піша яна.

Пра сябе Адэліна піша, што «сем гадоў жыве ў Польшчы і выкладае польскую мову, але больш за ўсё любіць музыку. Спявае, грае на гітары, піша свае песні па-беларуску».

Выступае пад імем ADEL LINE. Улетку апублікавала новыя творы, запісаныя ў суаўтарстве з музыкам Stanislavam Dodzem.

Адэля Вольская спявае песню бацькі ВІДЭА

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

15
Дзеці нашае ратаванне / Адказаць
24.11.2022
Варта рабіць ды народжваць дзяцей, гэта паратунак ад праблем такога кшталту.
1
Кава / Адказаць
24.11.2022
Дзеці нашае ратаванне, Не нараджала - а што вы хацелі, вы ж не нараджалі. Нараджала - а што вы хацелі, вы ж нараджалі. Прастату таксама нараджэннем дзяцей лекаваць парадзіце?
0
Карына / Адказаць
24.11.2022
Дзеці нашае ратаванне, калі б так. Часцяком менавіта цяжарнасць паскарае анкалагічныя працесы. Ведаю, што кажу, захварэла цяжарная сваячніца. На жаль, і яна, і малое загінулі. А Адэліна хай будзе здаровая!
Паказаць усе каментары/ 13 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру