Сярод вызваленых ёсць абаронцы «Азоўсталі», а таксама нацгвардзейцы, якія былі ўзятыя расіянамі ў палон на Чарнобыльскай АЭС у самым пачатку вайны. Іх вывозілі ў Расію праз Беларусь.
Расіянам вярнулі такую ж колькасць палонных.






23 лістапада адбыўся чарговы абмер ваеннапалоннымі паміж Украінай і Расіяй. Як паведаміў кіраўнік Офіса прэзідэнта Украіны Андрэй Ярмак, на радзіму вярнуліся 36 чалавек: 22 байцы Нацыянальнай гвардыі, 8 памежнікаў, 4 марскія пехацінцы, адзін вайсковец і адзін цывільны (у яго ампутаваная нага).