Палітык адзначыў, што ў апошні час у СМІ развіваецца тэзіс аб тым, што жыццё і лёс АДКБ залежаць ад зыходу вайны ва Украіне. Маўляў, калі Расія пераможа, то АДКБ будзе жыць, а без Расіі арганізацыя нежыццяздольная.

Лукашэнка не толькі не стаў аспрэчваць гэта сцвярджэнне, а фактычна з ім салідарызаваўся:

«Адчуваю, што мы прыйшлі да адзінага меркавання, што калі, не дай бог, абрынецца Расія, то пад гэтымі абломкамі наша месца».

«Не павінна быць нават такіх размоў. Мы не збіраемся з ваенна-палітычнай арэны сыходзіць. АДКБ будзе існаваць, і ніхто нідзе не абрынецца. Але адзінства нам трэба», — дадаў Лукашэнка. 

Варта адзначыць, што ў расійскую вайну ніхто з кіраўнікоў краін, што ўваходзяць у АДКБ, так глыбока, як Лукашэнка, не заангажаваўся нават і блізка, таму параза Расіі пакідае ім немалую прастору для манеўравання. Таму Лукашэнка, абагульняючы, гаварыў перадусім пра сябе.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Гы-гы / Адказаць
23.11.2022
Не, Саша, не наша, але тваё.
0
BLR / Адказаць
23.11.2022
Не наша, а - ВАША
0
Чаркашкварка / Адказаць
23.11.2022
Тваё, i тваiх выкармышаў.
Паказаць усе каментары/ 26 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру