Таргі пройдуць 29 лістапада, пачатковы кошт лота — 9,6 млн рублёў (каля 4 млн даляраў). Падаць заяўку на аўкцыён са сваёй прапановай можна да 16:00 28 лістапада.

«Магніт Мінска» — адзін з самых знакамітых даўгабудаў сталіцы. Яго пачалі планаваць яшчэ ў 2006 годзе, а ўласна будаўніцтва запушчана ў 2009-м.

Будынак на скрыжаванні праспекта Незалежнасці і вуліцы Кірылы Тураўскага першапачаткова будавала іранская кампанія. Комплекс заяўляўся як шматфункцыянальны, у яго складзе павінны былі быць гатэль, офісы, гандлёва-забаўляльная частка. Але будаўніцтва цягам многіх гадоў прасоўвалася вельмі павольна.

У выніку лёс даўгабуда ўзяла ў свае рукі дзяржава. У ліпені Мінгарвыканкам паведамляў, што ў ім збіраюцца пасля дабудавання адкрыць беларускі гандлёвы дом, а «астатнія функцыі комплексу вызначаць з улікам мэтазгоднасці і неабходнасці». 

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
8
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
0