Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: DELFI / Josvydas Elinskas

Габрыэлюс Ландсбергіс. Фота: DELFI / Josvydas Elinskas

Міністр адзначыў, што літоўцы і раней «падымалі гэтыя пытанні, але я думаю, што і гэты этап мы не выпусцім з-пад увагі».

Раней кіраўніца Міністэрства ўнутраных спраў Агнэ Білатайце паведаміла, што мігранты спрабуюць трапіць у Літву з Беларусі ў халоднае надвор'е басанож, тым самым «аказваючы ціск на памежнікаў».

Па словах міністаркі, не менш за дзевяць мігрантаў трапілі ў медустановы Літвы пасля таго, як у лістападзе іх наўмысна ўтрымлівалі ў намётавых гарадках на беларускім баку, не выпускалі з іх, у людзей не было цёплай вопраткі, яны не былі гатовыя да зімовых умоў.

Літоўскія памежнікі забяспечваюць мігрантаў гуманітарнымі пакетамі з цёплым адзеннем і абуткам, але, як падкрэсліла Білатайце, не адпаведнае халоднай пары года адзенне мігрантаў не з'яўляецца падставай для іх пропуску ў Літву.

Клас
3
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
2