Нікола Стэрджэн

Абвешчанае ў сераду раніцай аднагалоснае рашэнне пяці суддзяў Вярхоўнага суда закрывае шатландскім нацыяналістам прамы заканадаўчы шлях да рэферэндуму, але затое ўмацоўвае іх палітычныя пазіцыі і абяцае далейшыя праблемы ўладам Злучанага Каралеўства, паколькі падсілкоўвае ўпэўненасць шатландцаў у тым, што англічане іх прыгнятаюць, душаць дэмакратыю і адмаўляюць у праве на самавызначэнне.

У Шатландыі ўжо быў рэферэндум, у 2014 годзе, і тады 55% выказаліся супраць разводу з Брытаніяй, а 45% падтрымалі незалежнасць. Аднак праз два гады Вялікабрытанія прагаласавала за выхад з ЕС, і шатландцы запатрабавалі новага рэферэндуму, паколькі яны якраз хацелі застацца ў Еўрасаюзе і прагаласавалі супраць брэксіту са зруйнавальным лікам 62% супраць 38%.

Аднак калі першы рэферэндум прайшоў са згоды Лондана, то на другі шатландцы атрымалі цвёрдую адмову. Партыя нацыяналістаў SNP зрабіла незалежнасць адзіным пунктам сваёй праграмы і выйграла з тых часоў усе выбары ў Шатландыі. З такім мандатам яна абвясціла, што правядзе рэферэндум 19 кастрычніка 2023 года, але закон прымаць не стала — вырашыла звярнуцца ў Вярхоўны суд загадзя, каб пазбегнуць непатрэбных цяжбаў пазней.

І вось суд пастанавіў, што паўнамоцтваў прымаць такі закон у шатландскага парламента няма.

Гэта не канец, папярэдзіла першы міністр (кіраўнік урада) Шатландыі Нікола Стэрджэн.

«Сённяшняе рашэнне закрывае толькі адзін са шляхоў да таго, каб голас Шатландыі па пытанні аб незалежнасці быў пачуты. Але ў дэмакратыі прымусіць нас замаўчаць немагчыма і не атрымаецца», — заявіла Стэрджэн.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру