Ёсць у беларускім рэестры і фірма ТАА «Касмічнае агенцтва «Белкосмас», якая вядзе дзейнасць у галіне камп'ютарнага праграмавання і таксама звязаная з Зайцавым. Праўда, цяпер ён дэ-юрэ ўжо не з'яўляецца саўладальнікам фірмы, але адзін з супрацоўнікаў фірмы пацвердзіў, што ўскосна ён яшчэ ўплывае на справы кампаніі.

Папярэднія ўладальнікі і кіраўнікі ТАА «Касмічнае агенцтва «Белкосмас» таксама афіляваныя з Зайцавым і «Брэміна груп». З 2017 да 2019 ім кіраваў Андрэй Васільевіч Дземянцей — сын Васіля Дземянцея, былога намесніка старшыні КДБ і кіраўніка «Брэміна груп», а ў 2015—2019 саўладальнікам «агенцтва» быў Філіп Баранаў, былы кіраўнік кампаніі «Кідма тэк», у якой Зайцаў быў саўладальнікам праз сваю эмірацкую кампанію SOHRA Overseas FZE. У 2019 годзе Філіпа Баранава ў саўладальніках «Белкосмаса» замяніла жонка Ірына.

Офіс кампаніі «Белкосмас» у Мінску да сярэдзіны восені мінулага года знаходзіўся па адрасе Няміга, 40. Па гэтым жа адрасе былі «прапісаныя» такія вядомыя кампаніі «кашалькоў» Лукашэнкі, як «Глобалкастам», звязаны з Віктарам Шэйманам, ННК Мікалая Вараб'я і Аляксандра Зайцава.

Клас
1
Панылы сорам
3
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
2