Дэпутат Марзалюк перапісвае гісторыю: не кожны герб «Пагоня» — нацыянальная каштоўнасць. Прапагандыст Азаронак едзе ў турнэ па школах і ўніверсітэтах. Расійскія дэсантнікі ўзялі ў палон янота з Херсона, але той ладзіць дыверсіі супраць акупантаў. Ліянэль Месі ды зборная Аргенціны атрымала поўху ад Саудаўскай Аравіі на першынстве свету па футболе.
Пра гэта і шмат што іншае распавядае выпуск навінаў «Нашай Нівы» ад 22 лістапада.