Ілюстрацыйнае фота
Так, у Брэсцкай вобласці да медыкаў звярнуліся 55 пацярпелых. Шпіталізаваныя з галалёднымі траўмамі12 пацыентаў, іншыя атрымалі дапамогу амбулаторна.
У Мінскай вобласці звярнуліся да медыкаў 47 чалавек, з іх шпіталізаваныя пяцёра. Галалёдныя траўмы атрымалі 44 пацыенты, трое — халадовыя.
Медыцынская дапамога ў Гомельскай вобласці спатрэбілася 32 пацыентам, адзін з іх шпіталізаваны. Ва ўсіх пацярпелых галалёдныя траўмы.
У Гродзенскай вобласці да медыкаў звярнуўся 31 пацыент, шпіталізаваныя трое. Ва ўсіх галалёдныя траўмы.
У Магілёўскай вобласці пацярпелі 30 пацыентаў. У 29 пацярпелых дыягнаставаны галалёдныя траўмы, у аднаго — халадовая. Адзін чалавек трапіў у бальніцу.
У Віцебскай вобласці пацярпелі 26 чалавек — усе яны атрымалі амбулаторную дапамогу.
А ў Мінску дапамога спатрэбілася 16 пацярпелым, з якіх адзін шпіталізаваны. Ва ўсіх дыягнаставаны галалёдныя траўмы.
У сувязі са змяненнем умоў надвор'я Міністэрства аховы здароўя нагадвае аб асцярожнасці.
Патэнцыйна траўманебяспечнымі месцамі ў перыяд галалёду з'яўляюцца прыступкі пад'ездаў, падземных пераходаў, у тым ліку метрапалітэна, прыпынкі грамадскага транспарту, горкі, у тым ліку дзіцячыя. Калі траўмы пазбегнуць не ўдалося, важна звярнуцца ў бліжэйшы траўмапункт.





