Фота: АР

Матч паміж Саудаўскай Аравіяй і Аргенцінай адкрываў праграму 22 лістапада. Сярод удзельнікаў гульні адназначным фаварытам называлі Аргенціну, бо і сама гэтая каманда — безумоўны прэтэндэнт на Кубак ЧС, а не толькі на тры ачкі ў змаганні з арабамі. Да таго ж, бяспройгрышная серыя аргенцінцаў перад сённяшняй гульнёй складала ажно 36 матчаў, і чаму б не працягнуць яе?

Здаецца, усё ішло па плане. Лік адкрылі аргенцінцы: на 10-й хвіліне Ліянель Месі паспяхова рэалізаваў пенальці як пакаранне за фол у штрафной на Леандра Парэдэса. Гэты гол стаў сёмым для Ліянеля на чэмпіянатах свету, што дазволіла яму параўнацца па гэтым паказчыку з адвечным супернікам Крышціяну Раналду. Таксама Месі — першы гулец, які забіў за Аргенціну на чатырох розных чэмпіянатах свету (акрамя цяперашняга, у багажы форварда ёсць галы Сербіі і Чарнагорыі, Ірана, Нігерыі, Босніі і Герцагавіны), а з Саудаўскай Аравіяй яго звязвае яшчэ і тое, што Ліянель — пасол турызму гэтай краіны.

Але вернемся на поле ў Катары. Статыстыка дэманструе, што перавагу падчас гульні збольшага мелі аргенцінцы: напрыклад, яны больш валодалі мячом (69% супраць 31% у саудытаў). Арабы, у сваю чаргу, вылучыліся колькасцю фалоў — 21 супраць 9 у паўднёваамерыканцаў.

За 35 хвілін першага тайма ажно тры галы аргенцінцаў былі адмененыя праз афсайд, таму да другой паловы гульні яны падышлі не ў лепшым псіхалагічным стане. Пасля перапынку парад афсайдаў з іх боку падоўжыўся, а вось саудыты нарэшце здолелі рэалізаваць свае шансы. На 48-й хвіліне Салех Аль-Шэхры аднавіў раўнавагу, а на 53-й Салем Аль-Досары вывеў сваю каманду наперад. Замены ў аргенцінцаў і восем хвілін дададзенага да другога тайма часу не дапамаглі: вынік гульні — 2:1 на карысць Саудаўскай Аравіі і смачная аплявуха Аргенціне і Месі, для якога цяперашні чэмпіянат свету напэўна будзе апошнім. Адзначым, што за ўсю гульню саудыты нанеслі толькі два ўдары ў створ аргенцінцаў — і гэтага хапіла для першай сенсацыі турніра.

Цікава, што сярод тых, хто назіраў за гэтай сенсацыяй, была беларускай тэнісістка Вікторыя Азаранка. У твітары яна апублікавала фота са стадыёна і адзначыла, што пабачыць гульню Месі за Аргенціну было яе жыццёвай марай.

Чытайце таксама:

Топ-11 самых гарачых футбалістаў чэмпіянату свету (+ лаўка запасных і трэнер)

На чэмпіянаце свету па футболе англічане разграмілі іранцаў 6:2. Але матч запомніцца не лікам

Стаў вядомы лёс забароненага да продажу піва на ЧС па футболе

label.reaction.like
label.reaction.facepalm
label.reaction.smile
label.reaction.omg
label.reaction.sad
label.reaction.anger

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
BLR / Адказаць
22.11.2022
Суперніка варта паважаць да пачатку гульні. Месі і кумпанія гэтага не зрабілі
1
Цэ pi... / Адказаць
22.11.2022
Аргентына здула - гэта пачатак канца, апакаліпсіс наперадзе
1
Белачупакабра / Адказаць
22.11.2022
Гэта "сенсацыя" толькі для тых, хто не ведаю, колькі бабла ў Саўдытаў
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру