Колькасць ахвяраў па справе тэлеграм-канала «Чорная кніга Беларусі» можа дасягнуць 10 тысяч чалавек. Мікалай Карпянкоў стварае спецназ для барацьбы з суайчыннікамі. Лукашэнка хваліць Джо Байдэна. «Макдональдс» канчаткова ўсё: беларусы развітваюцца з «біг-макам». Інфаказачка Бондарава аб'яўляе вайну Хагі Вагі. А Крышціяну Раналду ды Ліянэль Месі падманваюць футбольных заўзятараў.
Пра гэта і шмат пра што іншае распавядае выпуск навінаў «Нашай Нівы» ад 21 лістапада.





