Нагадаем, 11 лістапада над Вольгай адбыўся другі суд запар за «несанкцыянаванае пікетаванне». Падставай для пратакола стаў малюнак «Не вайне» на яе старонцы ў фэйсбуку, за які яна адбыла арышт некалькі месяцаў таму. Але суддзя Зінаіда Балаболава зноў прызнала Вольгу вінаватай і асудзіла яе да 15 сутак арышту. 

Вольга аб'явіла галадоўку з 8 лістапада. Прычынай стала парушэнне яе правоў, а таксама адмова супрацоўнікаў ізалятара перадаваць ёй перадачы ад сваякоў. Пакуль няма інфармацыі, ці працягвае Вольга галадоўку.

Падтрымайце Вольгу: СІЗА-2, 210026, г. Віцебск, вул. Гагарына, 2, Вольга Ігараўна Брыцікава 

Жанчына, якая загнала ў кут Церцеля. Хто такая менеджар «Нафтана», якую тры месяцы мучылі суткамі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
4