У Budweiser заявілі, што ўсё нерэалізаванае піва атрымае краіна-пераможца мундыялю. Кампанія суправадзіла пост фатаграфіяй, на якой — мноства скрынак з напоем.

18 лістапада Міжнародная федэрацыя футбола пасля кансультацыі з уладамі Катара абвясціла пра забарону прадаваць піва на стадыёнах чэмпіянату свету. Алкаголь будзе даступны на тэрыторыі фан-зон, у іншых месцах збору заўзятараў, а таксама на ліцэнзаваных пляцоўках.

Клас
8
Панылы сорам
2
Ха-ха
18
Ого
2
Сумна
1
Абуральна
1