Проста па вёсцы блукала дзікая рысь. Жывёла кідалася на людзей, кусала сябе за лапы і круцілася на адным месцы. Вяскоўцы сур'ёзна спалохаліся. Да прыезду міліцыі жывёла паспела ўцячы.

У 11 гадзін у міліцыю зноў патэлефанавалі: рысь вярнулася ў вёску. На месца зноў выехалі міліцыянты і прадстаўнікі Беларускага таварыства паляўнічых і рыбаловаў. Жывёліну знайшлі каля школы. Па тым, як рысь сябе паводзіла, было падобна, што ў яе шаленства.

Міліцыянеру давялося выкарыстаць зброю. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
3
Сумна
17
Абуральна
0