Ілюстрацыйнае фота

Ілюстрацыйнае фота

— Раней пенсіянерам давалі зніжку на многія тавары: хай невялікую, але ж капейка рубель беражэ. Цяпер зніжак няма, але, як мы чуем па тэлевізары, — цэны павінны былі знізіцца. Чаму ж мы купляем той жа цукар па старой цане? Ці цэны знізілі толькі ў Мінску, а пра нас забыліся? — пытаюцца вяскоўцы. —Крыўдна, што ў аўталаўцы ў прынцыпе ўсё дарагое: іншы раз прыедзеш у райцэнтр, зойдзеш у краму — а там тыя ж крупы каштуюць танней, чым нам іх прывозяць. Ці гэта разлік на тое, што вясковыя і за высокую цану ўсе купяць, бо альтэрнатывы ў іх няма? Што райпо прывязе — тое і бяры!

Бянтэжыць вяскоўцаў і бедны асартымент тавару:

— Мяса да нас не завозяць: мы хоць і не працуем, але пенсію атрымліваем, можам дазволіць купіць сабе кавалак мяса. Хлеб часцяком ужо нясвежы завозяць … а то як не прыйдзеш нешта купляць у аўталаўку: цэннікаў на таварах няма, шалі таксама —паставілі так, што не відаць, колькі яны там навесілі. Навядзіце, калі ласка, парадак!

Першы намеснік старшыні Мінаблвыканкама Сяргей Ляўковіч стэлефанаваўся са старшынёй Мядзельскага райвыканкама Аляксандрам Прановічам і даручыў ліквідаваць усе заўвагі вяскоўцаў.

Клас
6
Панылы сорам
10
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
3
Абуральна
1