Сёння ў Рагачове «Макслайн» выйграў у «Арсенала» з лікам 3:1. Папярэднюю сустрэчу выйгралі дзяржынцы — 3:2, але па суме двух матчаў у эліту прабіліся рагачоўцы. 

Праўда, «Арсенал», каб і выйграў, наўрад ці б скарыстаўся заваяванай магчымасцю, бо спыняе сваё існаванне. Пра гэта паведаміў дырэктар каманды Аляксей Меляшкевіч.

Назву «Макслайн» носіць вядомая букмекерская кантора, а рагачоўскі клуб, які раней існаваў пад рознымі назвамі і зорак з неба не хапаў, атрымаў яе пасля таго, як гэтая кантора стала яго партнёрам.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

1
Вясляр / Адказаць
20.11.2022
Гэта не дасягненне гэтага клубу, а слабая ігра клубаў "вышэйшай" лігі. Футболу ў Беларусі няма, як і якой-кольвек прафесійнага спорту.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру