Усе матчы ЧС не будуць паказваць па тэлебачанні ў Беларусі. Гэта стала вядома пасля ўводу шостага пакета санкцый ЕС, куды ў пачатку чэрвеня гэтага года трапіла і Белтэлерадыёкампанія. Таксама ў сярэдзіне чэрвеня-2022 УЕФА выключыў БГТРК са спіса афіцыйных вяшчальнікаў футбольнай Лігі Нацый, дзе выступала зборная Беларусі.

Як жа можна паглядзець сусветнае дзейства з дапамогай тэхналогій?

Паўлегальны варыянт: VPN + сайты тэлеканалаў краін-суседак

З блакіроўкамі і забаронамі нешта зламалася для Расіі. На тэрыторыі гэтай краіны правы на паказ матчаў ЧС набыў канал «Матч ТВ». Таму глядзець трансляцыі з Катара анлайн будзе магчыма праз «Матч ТБ». Яны будуць адкрытыя толькі для карыстальнікаў з Расіі або для жыхароў Беларусі, якія карыстаюцца відэасэрвісамі ці маюць спадарожнікавую падпіску.

Напрыклад, канал «Матч ТБ» у аператара НТВ+ уваходзіць у пакет «Эканом» за 30 беларускіх рублёў за год. Гэты ж канал ёсць у відэасэрвісе ITV у падпісцы коштам 50 рублёў за паўгода ці 15 рублёў за месяц.

На рускай мове таксама будуць паказваць матчы казахстанскія каналы Qazaqstan и Qazsport — тут трэба ўключыць адпаведныя налады IP у VPN-сэрвісе для гэтага рэгіёна.

Падзелімся з вамі невялікім лайфхакам, як падключыць добры VPN на месяц бясплатна: у некаторых такіх сэрвісаў ёсць вяртанне грошай тэрмінам да 45 ці 30 дзён — гэтага хопіць нават каб паглядзець фінал! Напрыклад, вы можаце паспрабаваць такі метад у ExpressVPN ці СyberghostVPN. Або скарыстацца старым добрым PsiphonVPN.

Калі вы добра ведаеце беларускую мову, то складанасцяў з праглядам матчаў на ўкраінскай ў вас быць не павінна. Тут футбол будзе трансліраваць тэлеканал «Суспільне» і платформа MEGOGO. Гэты медыясэрвіс будзе трансліраваць усе матчы на канале «Футбол» і ў адпаведным раздзеле, а таксама атрымае долю эксклюзіваў у 18 матчаў з-за шчыльнай сеткі штатных праграм на «Суспільне».

Вам спатрэбіцца ўкраінскі IP і не беларуская картка для аплаты. Украінскія сэрвісы блакуюць амаль усе грашовыя пераводы з Беларусі.

Падпіска «Максімальнага» тарыфу на тыдзень каштуе ўсяго 2 беларускія рублі. Працяг на яшчэ месяц будзе каштаваць вам 10 рублёў.

Калі вам патрэбны варыянт з тэрыторыі Польшчы, то там ЧС будуць паказваць каналы TVP і Polsat Sport. Яны будуць трансліраваць кожны матч у прамым эфіры. Але і тут без VPN нікуды. Вы можаце спампаваць мабільную праграму TVP Sport, уключыць польскі IP і бясплатна глядзець футбол з цікавымі каментарамі і якаснай аналітыкай.

Пірацкія варыянты прагляду

Ёсць некалькі надзейных анлайн-агрэгатараў, якія крадуць трансляцыі і жывуць за кошт паказу рэкламных банераў на сайце. Таму гэты метад найменш якасны і мае шмат перашкод на шляху да асалоды. Але ён бясплатны.

Гэта можа быць livetv.sx або goooool.оrg. Павялічыць якасць прагляду вам дапамогуць устаноўленыя на ваш камп'ютар праграмы SopCast ці TorentStream — яны выкарыстоўваюць тэхналогію peer to peer (P2P), таму вам не патрэбныя велізарныя палосы прапускання або серверы.

Таксама праз IPTV-плэеры вы можаце знайсці дадатак Televizo ці які іншы.

Легальныя варыянты: трэба выйсці са свайго пакоя

Вам спатрэбіцца зайсці ў кафэ, бар ці ў любое іншае месца, дзе будзе тэлевізар ці праектар. Уладальнікі некаторых устаноў кажуць, што вырашылі паказваць ЧС праз расійскі «Матч ТБ» у межах некамерцыйнага выкарыстання. Галоўнае для іх не браць грошы за ўваход і паказ, толькі на такіх умовах можна трансліраваць буйныя турніры.

На групавым этапе вы можаце прыцаніцца да месцаў з трансляцыямі, а пачынаючы з плэй-офаў трэба будзе браніраваць месцы, бо інтарэс будзе вялікім. Або ёсць варыянт для інтравертаў — букмекерскія канторы. У 2018 годзе падчас ЧС яны прымалі стаўкі на турнір і падавалі трансляцыі матчаў. Верагодна, гульцы змогуць і цяпер глядзець трансляцыі на сайтах і ў дадатках букмекераў. Аднак супрацоўнікі падтрымкі ўсіх легальных БК у Беларусі пакуль не маюць інфармацыі пра такія трансляцыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ром / Адказаць
20.11.2022
А путин на стадыене буде?? Я не здиулюся
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру