Свае галасы аддалі больш за 15 мільёнаў карыстальнікаў, а ўбачылі апытанне 134 мільёны, удакладніў Маск. Таксама пад апытаннем прадпрымальнік пакінуў твіт з лацінскай фразай Voz Populi, Vox Dei — «Голас народа — голас Божы». Яе ж ён напісаў у твіце, у якім абвясціў аб планах разблакіраваць акаўнт Трампа.

Незадоўга да заканчэння апытання Маск паведаміў пра напад на яго «арміі ботаў і троляў».

«Некалькі цікавых урокаў для чысткі будучых апытанняў», — дадаў прадпрымальнік.

Reuters піша, што сам Трамп не ўбачыў «ніякіх прычын» вяртання ў сацсетку.

Сацсетка назаўжды заблакіравала акаўнт тады яшчэ дзеючага прэзідэнта ў студзені 2021-га года, пасля штурму Капітолія, «з-за рызыкі далейшага падбухторвання да гвалту». У Трампа было амаль 90 мільёнаў падпісчыкаў.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?