Кіраўская смажанка. Фота: koko.by

Лічбы, якія прыводзіць выданне, нават насцярожваюць. Паводле mogilevnews.by, кожны дзень прыдарожнае кафэ з сімвалічнай назвай «Смажанка» за дзень рэалізуе ад 2 да 4 тысяч смажанак.

А ў летні час, асабліва ў выхадныя дні, продаж вырастае да 5—6 тысяч штук.

Тут важна адзначыць, што колькасць жыхароў Кіраўска — каля 8 тысяч чалавек, у Кіраўскім раёне — каля 18 тысяч.

Як адзначаюць у Кіраўскім райспажыўтаварыстве, сярэднямесячны тавараабарот іх таварыства складае 330 тысяч рублёў, 170 тысяч (больш за палову!) з іх прыносіць рэалізацыя смажанак.

Фота: koko.by

На Кіраўшчыне вырашылі аддаць належнае свайму гастранамічнаму брэнду, увекавечыўшы яго ў скульптуры. Ці дакладна прынята рашэнне, ці гэта пакуль толькі ідэя, не паведамляецца.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Кажан / Адказаць
20.11.2022
Смажанае стасункова танная ежа. Шмат хлеба троху начынкі і вось табе сьняданак, абед і вячэра. Калі дадаць туды рускае "паленай" гарэлкі альбо бырла чалавек можа быць сытым цэлы дзень. І ншая справа пайсьці ў краму, нешта там купіць і прыгатаваць. На такія справы няма часу. Трэба ж.перад працай, у сярэдзіне дня нешта выпіць, нечым закусіць. На жаль у райцэнтраў РБ зараз такія рэаліі. Калі нават настаўнік прыходзіць на заняткі "пад шафэ" таму, што ён апрача заняткаў з гісторыі можа весьці яшчэ ангельскую, труды й матэматыку.
1
Лідкін боршч / Адказаць
20.11.2022
Але кафэ СмажЕнка, і ўзвядуць помнік, дзе ўсё па-расейску будзе. Уся глыбінка - расейцы, так з часоў СССР павялося. Сорамна ім за беларускую мову, калгаснікамі завуць.
0
Улад / Адказаць
20.11.2022
Спадзяюся, што скульптура смажанкі будзе мець беларускі надпіс.

Паказаць усе каментары/ 5 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру