Да Ільі Міронава, які нядаўна выйшаў з турмы, прыйшлі сілавікі
Ілья Міронаў паехаў на канцэрт у Мінск, а ў гэты час да яго прыйшлі візіцёры. Пра гэта гомельскі валанцёр распавёў у фэйсбуку.
Ілья Міронаў прасядзеў у СІЗА цэлы год, чакаючы прысуду. Яму далі паўтара года паводле арт. 369-1 КК (дыскрэдытацыя Рэспублікі Беларусь) і выпусцілі ў зале суда 24 кастрычніка 2022 года.
Ілья вядомы тым, што піша велізарную колькасць лістоў палітвязням.
Чытайце таксама:
Nashaniva.com
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ