Як толькі хлопчык трапіў у РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, былі прынятыя ўсе магчымыя меры, каб выратаваць яму жыццё. Вядучыя спецыялісты цэнтра аператыўна правялі неабходнае аператыўнае ўмяшанне з мэтай дэкампрэсіі траўмы галаўнога мозгу.

Як паведамляе Міністэрства аховы здароўя, сёння ў РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі прайшоў кансіліум з удзелам міністра аховы здароўя Дзмітрыя Піневіча, дырэктара РНПЦ Рышарда Сідаровіча, вядучых нейрахірургаў цэнтра, спецыялістаў кафедраў неўралогіі і нейрахірургіі, анестэзіялогіі і рэанімацыі. На нарадзе медыкі абмеркавалі магчымасці прымянення розных методык лячэння пацярпелага падлетка.

Цяпер у рэанімацыі РНПЦ праводзіцца медыкаментознае лячэнне цяжкай чэрапна-мазгавой траўмы.

Чытайце таксама:

У Мінску 12-гадовага хлопчыка прыціснула футбольнымі варотамі. Ён у рэанімацыі

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
4
Абуральна
0