EPAM чарговы раз заявіў, што разлічвае працягнуць працу ў Беларусі і забяспечыць бесперапыннасць працы бізнэсу ў краіне. Але пры гэтым высока ацэньвае рызыкі ў сувязі з вайной ва Украіне. «Любая эскалацыя канфлікту з удзелам Беларусі можа паставіць пад пагрозу наш персанал, аб’екты і аперацыі ў краіне», — адзначаецца ў справаздачы.

EPAM удакладняе, што «значная частка» супрацоўнікаў з Беларусі і Расіі ўжо пераехала ў іншыя краіны. Кампанія мае намер працягнуць рэлакацыю спецыялістаў і дапамагаць ім з пераездам.

Сярод найпапулярнейшых лакацый для пераезду супрацоўнікаў з Беларусі — Літва і Польшча. У літоўскім офісе працуе каля 1,5 тысячы супрацоўнікаў, у польскіх офісах больш за 5 тысяч супрацоўнікаў. Цяпер на сайце кампаніі для працы ў Літве адкрыта 138 вакансій, для працы ў Польшчы — 180 вакансій.

Таксама EPAM расказаў пра рызыкі для кампаніі і працаўнікоў ва Украіне. У прыватнасці, кампанія высока ацэньвае рызыкі пашкоджання або знішчэння арандаваных офісаў у розных гарадах праз вайну.

Асноўная доля актываў EPAM знаходзіцца якраз ва Украіне, іх кошт перавышае 71 мільён даляраў. Найдаражэйшы актыў — недабудаваны бізнэс-цэнтр у Кіеве, які ацэньваецца ў 51 мільён даляраў. EPAM купіў гэту нерухомасць летась.

Увесну EPAM аднавіў найманне персаналу ва Украіне (яго скасавалі пасля пачатку вайны). На сайце кампаніі на гэты момант адкрыта 70+ вакансій для суіскальнікаў.

Негатыўна на бізнэсе, як заяўляюць у EPAM, могуць адбіцца і новыя санкцыі з боку ЕС і іншых краін у дачыненні да Расіі і Беларусі. У справаздачы адзначаецца, што кампанія была вымушаная перанесці працу па некаторых праектах у іншыя лакацыі.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру