— Спадарыня Марына, як вы пражылі ўчарашні дзень? Ці маюць для вас асаблівае значэнне падобныя круглыя даты?
— Учора я напісала Мікалаю чарговы ліст і больш нічым асаблівым гэты дзень не адзначыла. У нас з ім ёсць каляндарык нашых уласных, прыватных падзей, якія мы адзначаем.
А тут — проста канстатуем факт своеасаблівай даты, гэтага адрэзку жыцця, які самы мужны, самы годны чалавек гэтай краіны правёў не дома, не са мной, не сярод сваіх сяброў.
— Ці прыходзяць вам лісты ад Мікалая?
— Лістоў няма ўжо дастаткова даўно. Я амаль цалкам перакананая ў тым, што гэты іх «строгі графік» — тыдзень у адзіночнай камеры, тыдзень у ШІЗА — працягваецца. Альбо я не ведаю, што можа прымушаць людзей так старанна выконваць загады: не перадаваць лісты ад вязняў нават родным. Так што, Мікалай альбо зараз у ШІЗА, альбо быў там, і лісты, напісаныя ім пасля выхаду, да мяне не дайшлі.
Штодзённае чаканне гэтых лістоў, традыцыйныя прабежкі да паштовай скрыні, на жаль, усё часцей заканчваюцца нічым.
— Я ведаю, што гэта месца з самай дурной рэпутацыяй у нашай краіне. І што рэжым, да якога быў прысуджаны Мікалай, увогуле бесчалавечны. Нават калі б не было такога стараннага выканання страшэнных загадаў, у якой бы форме яны не выдаваліся, там усё роўна не лёгка. Але яшчэ я дакладна ведаю, і гэта мая мантра на ўсё жыццё, што паўсюль ёсць людзі. І вельмі, вельмі спадзяюся, што і там яны таксама ёсць.
Сабака, які ляжаў на доле і плакаў, высунуўшы морду ў шчылінку — гэта квінтэсэнцыя таго, што можна адчуць побач з гэтым месцам. Не кажучы ўжо пра тое, што адчуваюць тыя, хто ў сярэдзіне.
— Марына, раскажыце, калі ласка, як вы трымаецеся? Упэўненая, ваша выдатнае пачуццё гумару здольнае развесці нават такія хмары.
— Я ўвогуле не люблю дэпрэсіўныя інтэрв’ю. Мікалай фактычна ў кожным лісце знаходзіць нагоду напісаць нешта смешнае, хоць бы пра сваіх пацучкоў-дзяўчынак у камеры з іх «перахадзяшчым», скажам так, пацучонкам, альбо пра бойку паміж галубамі і пацукамі. Так што нагоды для радасці заўсёды ёсць.
Як рэаліст, я разумею, што гэта адбудзецца не вельмі хутка. Паводзіны, скажам так, актыўнай часткі нашага грамадства прымушаюць думаць, што ўсё гэта будзе цягнуцца яшчэ дастаткова доўга. Але як аптыміст, я веру ў чорных лебедзяў і ў тое, што ў любым выпадку ўсё мінае.
— У вашых словах адчуваецца дзівосная еднасць з Мікалаем, нават нягледзячы на час і адлегласць. Гэта вельмі натхняльна.
— Мы не адны такія. Думаю, любая нармальная, добрая сям’я, людзі, якія глядзяць у адзін бок, заўсёды адчуваюць адно аднаго, і іх няспынны дыялог заўсёды працягваецца. Я іншым разам пытаюся ў Мікалая, ці пісала пра тое-сёе ўжо ў лістах, а ён кажа, што не. Тады кажу яму, што «значыць, я проста з табой размаўляла, і падаецца, што ўсё ўжо прагаварыла». Яшчэ часта мы пішам адно аднаму ў лістах адначасова пра адное і тое ж, бывае, нават даслоўна. Так што людзі адчуваюць адно аднаго на любой адлегласці, калі іх звязвае нешта важнае і сур’ёзнае.
яна гэта сурЪёзна?)