Фота: AP
Ён чарговы раз заявіў, што Беларусь застаецца міралюбівай дзяржавай, прыхільніцай дыялогу і агульнай бяспекі ў рэгіёне, што афіцыйны Мінск не выступае ініцыятарам ваеннага канфлікту і заўсёды з прыязнасцю і павагай ставіўся да суседзяў.
Разам з тым ён заявіў, што палітыкі Латвіі працуюць не на карысць людзям і паглядаюць на замежных дарадцаў.
«Распальваючы абстаноўку, яны сцягнулі ў Прыбалтыку сілы і ўзбраенне, пабудавалі сцены, падштурхнулі вашу краіну да эканамічнай катастрофы. (…) Нас не раздзеляць ні штучны плот з калючым дротам, ні злачынная барацьба часовых латвійскіх кіраўнікоў з дзяржаўнымі сімваламі, гісторыяй і помнікамі продкаў!» — зазначыў Лукашэнка.





