«Увесь дзень працягваецца ліквідацыя наступстваў чарговай ракетнай атакі супраць Украіны. Зноў аварыйныя адключэнні святла, — сказаў ён. — Робім усё, каб нармалізаваць электразабеспячэнне».

Паводле яго звестак, найбольш цяжкая сітуацыя ў Вінніцкай, Адэскай, Сумскай абласцях, а таксама ў Кіеве.

«У Дняпры дзясяткі людзей параненыя ў выніку ракетнага ўдару. У Запарожжы працягваецца разбор завалаў жылога дома, які быў знішчаны расійскім абстрэлам напярэдадні ўначы. Папярэдне загінулі сем чалавек, на жаль, гэта колькасць можа павялічыцца».

Зяленскі зноў звярнуўся да краін Захаду з просьбай дапамагчы абараніць Украіну ад расійскіх ракетных удараў.

«Зноў і зноў паўтараем нашым партнёрам, што толькі поўная абарона ўкраінскага неба зберажэ і Украіну, і Еўропу ад эскалацыі расійскай агрэсіі і дакладна будзе падштурхоўваць Расію да сапраўднага спынення вайны».

Клас
5
Панылы сорам
1
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0