«Як адзначаюць стваральнікі карціны, у ёй выразна паказана, як падзеі перабудовы прыводзяць да незваротных наступстваў, уключаючы развал Савецкага Саюза», — гаворыцца ў паведамленні.

Па сюжэце галоўны герой, разведчык Аляксандр Нячаеў, апынуўся ў цэнтры аперацыі, арганізаванай спецслужбамі некалькіх краін. За месяцы, праведзеныя ў Берліне ў момант злому ўсёй камуністычнай сістэмы, Нячаеў моцна мяняецца. Ён ужо не ведае, хто сябар, а хто здраднік, але «працягвае адстойваць гонар і інтарэсы сваёй Радзімы».

Вытворчасцю кінакарціны займаецца АТ «Сусветныя рускія студыі» пры ўдзеле тэлекампаніі НТВ, анлайн-кінатэатра Wink і «НМГ студыі».

Здымачная пляцоўка разгарнулася ў цэнтры Гродна. На ўчастку вуліцы Ажэшка ад аблвыканкама да ЗАГСа з'явіліся дэкарацыі часоў ГДР. Тут усталявалі тэлефонныя будкі, газетныя кіёскі, змянілі шыльды і прыгналі нямецкія аўто. 

Клас
3
Панылы сорам
7
Ха-ха
11
Ого
0
Сумна
1
Абуральна
1