Фота ілюстрацыйнае

Фота ілюстрацыйнае

Пасля заканчэння працоўнага дня хлопец нагледзеў аўтамабіль ВАЗ-21053, які стаяў у завулку Леніна, адчыніў незамкнутыя дзверы у ім, завёў злучэннем драцінак і выехаў у дарогу. Але ўжо праз пару соцень метраў, не здолеўшы даць рады з пераключэннем перадач, кінуў гэту машыну і перасеў на іншую — ВАЗ-2101.

Калі і гэтая машына праз кіламетр дарогі перастала ехаць, юнак знайшоў на бабруйскім Георгіеўскім праспекце незамкнуты «Форд Мандэа», але і на ім ледзь змог выехаць толькі з двара. А апошнім трафеем стала старая «капейка», падарожжа на якой таксама скончылася праз некалькі хвілін, бо заклініла каробку перадач.

Пасля таго юнак заўважыў, што недзе згубіў свой тэлефон і пайшоў яго шукаць па тых мясцінах, у якіх пабываў раней. Каля «Форда», які ён спрабаваў скрасці за гадзіну да таго, ужо завіхаўся гаспадар. Хлопец запытаўся ў яго пра тэлефон, а скончылася ўсё тым, што пацярпелы патэлефанаваў у міліцыю.

У дачыненні да хлопца завялі крымінальную справу па частцы 2 артыкула 214 КК («Крадзеж транспартнага сродку, учынены паўторна»).

Клас
3
Панылы сорам
4
Ха-ха
3
Ого
2
Сумна
2
Абуральна
1