Фота: Pixabay

Кожны ўладальнік ката ці коткі можа расказаць сваю гісторыю пра тое, як быў праігнараваны ўласным гадаванцам. Але ваша кошка ўсё ж можа слухаць. І больш за тое: яна звяртае ўвагу на вас больш, чым вы думаеце.

The New York Times расказвае пра даследаванне, праведзенае французскімі навукоўцамі. Яно паказала, што каты не толькі рэагуюць, калі вы гаворыце спецыяльным тонам (высокім голасам, падобным да таго, як мы размаўляем з немаўлятамі). Каты рэагуюць і на тое, хто менавіта прамаўляе.

Калі жывёлы чулі, як іх уладальнікі размаўлялі высокім голасам, коткі рэагавалі больш, чым на звычайную размову з іншым дарослым чалавекам. Аднак гэтага не назіралася, калі гучаў голас незнаёмца.

У адрозненне ад сабак, паводзіны катоў цяжка вывучыць, таму людзі менш разумеюць іх. Падчас знаходжання ў лабараторыі кошкі часта адчуваюць такі стрэс, што назіранні за паводзінамі становяцца немагчымымі. І забудзьцеся пра спробы прымусіць кошку сядзець на месцы, каб зрабіць МРТ для вывучэння працы яе мозгу.

Даследчыкі вырашылі наведаць дамы котак і прайграць запісы розных тыпаў маўлення і розных людзей. Спачатку каманда непакоілася, што кошкі зусім не рэагуюць. Але потым вывучылі відэазапісы сустрэч. Выявілася, што рэакцыя жывёл была вельмі тонкай. Гэта мог быць проста рух вухам, або паварот галавы да дынаміка, або нават прыпыненне таго, што яны рабілі ў той момант.

У некаторых выпадках каты, якія ўдзельнічалі ў даследаванні, падыходзілі да дынаміка і каўкалі. І ўвага жывёл сапраўды павялічвалася, калі ўладальнік гаварыў высокім голасам.

Высновы паказалі, што кошкі звяртаюць увагу на сваіх гаспадароў у залежнасці ад таго, як чалавек нешта прамаўляе. Адно з папярэдніх даследаванняў узаемаадносін між катамі і іх уладальнікамі паказала, што гэтыя адносіны настолькі важныя, што паўтараюць сувязь паміж кацянём і яго маці. Цалкам магчыма, што паводзіны прыхільнасці, першапачаткова прызначаныя для ўзаемадзеяння з маці, мадыфікуюцца ва ўзаемадзеянні з людзьмі, кажуць даследчыкі.

Зараз усё большая колькасць даследчых прац падтрымлівае ідэю, што ўзаемадзеянне з людзьмі з'яўляецца ключавым у жыцці кошкі. А тое, што кошкі рэагуюць тонка, не азначае, што яны абыякавыя.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Per aspera / Адказаць
17.11.2022
Можна дадаць да артыкула гэтулькі перажытых назіранняў за паўтары дзесяцігоддзі сумеснага жыцця з Катом... Галоўным будзе выснова. Калі вы, як Гаспадар, любіце свайго вусатага гадаванца, гуляеце з ім, выхоўваецца яго рознымі камандамі, вывозіць з сабой на лецішча, корміць не сухім гуанам-кормам, а з уласнага стала - што ён папросіць... Калі вы назіраецца за ім і адпавядаюць яго чаканням - а ён жа чакае вас цэлымі днямі, пакуль вы на працы!.. Аднойчы ён пакладзе сваю галоўку на вашыя спрацаваныя рукі вечарам, калі вы сядзеце за стол... і вы з ёкнуўшым сэрцам зразумееце, што такое Катовая адданасць і удзячнасць! Калі прыйшла апошняя часіна майго малодшага вусатага прыяцеля, ён прыйшоў да мяне і памёр на маіх руках. Прайшлі гады, і я заўсёды плачу... як цяпер, калі дэталёва прыпамінаю гэтую цяжкую хвіліну ((( Мой кот пражыў 16 гадоў. І больш удзячнай , адданай і тонкай жывёліны я дагэтуль не магу сабе уявіць. ...Поўнай жыццярадаснасці, нейкай нават з гадамі - мудрасці. Гатовай гуляць з табой усё амаль 16 гадоў, і гатовай абараніць дом ад тых, каго ён палічыў "чужымі". Любіце і катоў, і сабак, і вучыцеся ў іх Чалавечнасці і адданасці, - так бы я завяршыў.
4
особо циничная / Адказаць
18.11.2022
Per aspera,  ̶д̶о̶ ̶с̶л̶е̶з̶

а цяпер раскажыце нам пра "Лёгкія-лёгкія нашы далёкія. Цяжкія-цяжкія блізкія нашыя. Сьветлыя-сьветлыя нашы памерлыя. Цёмныя-цёмныя нашы штодзённыя"

як яно?
0
шура / Адказаць
19.11.2022
Per aspera, Per aspera, шура
Это не мы живем с ними, это они выбирают нас и живут с нами. Повторю еще раз: кошки и собаки сами выбирают, с кем им жить и дружить. Не всегда у них это получается и часто они мстят, как могут. Я бы тоже так делал. Вообще, нужно учиться у животных (здесь я не имею в виду людей, которые тоже - животные), как себя вести и как любить ближних. Смотрите и учитесь у них, если своих мозгов не хватает.  
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру