Самы танны «квадрат» у новабудоўлях сталіцы прадаецца па 900 даляраў. Гэта пачатковы кошт у трохпакаёвых і чатырохпакаёвых кватэрах у ЖК «Гармонія» на вуліцы Розы Люксембург. Там будуецца 9-павярховы дом на пяць пад'ездаў.

Так мусіць выглядаць новы дом на Розы Люксембург. Фота: realt.by

Завершыць будаўніцтва плануюць у другім квартале наступнага года. 

Фота: скрыншот з сайта realt.by

Таксама па цэнах, ніжэйшых за тысячу даляраў за метр, прадаюць кватэры ў шматпавярховых дамах эканом-класа на Карвата. Як і ў папярэднім варыянце, такая прапанова — толькі для трохпакаёвых кватэр. Цана метра ў двушках і аднушках традыцыйна вышэйшая і складае ад 1050 і 1120 даляраў адпаведна. 

Будоўля на Карвата, 10. Фота: realt.by

Здача аб'ектаў запланаваная на першы квартал 2023 года. У продажы ёсць жытло з агульнай плошчай ад 45 да 81,5 м². Аднапакаёўка ў жылым комплексе эканом-класа каштуе каля 50 300$, «тройка» на 81,5 м² — 77 500$.

Па цэнах ад 970 да 1400 даляраў прадаюць кватэры ў ЖК «Антонаўскі квартал» па вуліцы Рыбалкі. Жылы комплекс з 9 дамоў знаходзіцца ў непасрэднай блізкасці ад станцыі метро «Пралетарская». Плошча кватэр тут ад 26 да 100 м². 

Дамы ў ЖК «Антонаўскі квартал». Фота: realt.by

У комплексе прадугледжаныя закрыты двор без машын, дзіцячая і спартыўная пляцоўкі, боксы для захоўвання веласіпедаў. Завяршэнне будаўніцтва запланавана на другі квартал 2023 года. 

Па цэнах ад 1000 даляраў за метр прадаецца вялікая колькасць кватэр у ЖК Minsk World. 

Забудова ў раёне Minsk World. Фота: realt.by

Забудоўшчык апісвае квартал як найбуйнейшы будаўнічы праект Беларусі, які налічвае 3 мільёны квадратных метраў жылля.

У іншых раёнах сталіцы пачатковая цана квадрата заўважна больш высокая. 

Так, напрыклад, кватэры ў доме па вул. Прытыцкага прадаюць па 1200 даляраў за метр. Названая цана дасяжная пры ўмове поўнага разліку на працягу сямі банкаўскіх дзён пасля рэгістрацыі дамовы ў Мінгарвыканкаме.

Дом па адрасе Прытыцкага, 24а. Фота: realt.by

Увесці дом у эксплуатацыю плануюць у другім квартале 2023 года. Апроч кватэр, забудоўшчык прапануе машына-месцы ў гаражы-стаянцы — каштуе яно амаль 10 тысяч даляраў. 

Па цане 1250-1380 даляраў за «квадрат» можна выбіраць з нераспраданых кватэр ва ўжо гатовым 17-павярховым доме па адрасе Грушаўская, 21. 

Гатовы дом на Грушаўскай, 21. Фота: realt.by

Праўда, выбар застаўся невялікі. Нераспраданыя толькі трохпакаёвыя кватэры плошчай 71 м².

У цанавым дыяпазоне 1580-2000 даляраў за метр прапануюць кватэры ў ЖК «Мантэрэй». Раён забудовы размешчаны ў межах вуліц Ратамскай, Мястроўскай і Ржавецкай, у раёне праспекта Пераможцаў. 

ЖК «Мантэрэй». Фота: realt.by

Комплекс уведзены ў эксплуатацыю, плошча аднапакаёвак — 46,5 м². Самыя вялікія кватэры тут — чатырохпакаёвыя, іх плошча ад 117 да 170 м². Комплекс складаецца з трох 6-павярховых дамоў падвышанай камфортнасці і паркінга на закрытай тэрыторыі.

Па цэнах ад 1400 да 2500$ за метр можна набыць жыллё ў цэнтры Мінска ў элітным ЖK «Маэстра». Плошча прапанаваных кватэр — ад 50 да 250 м². Элітны дом у працэсе будаўніцтва, увесці ў эксплуатацыю яго плануюць у трэцім квартале 2023 года. 

ЖК «Маэстра» ў працэсе будаўніцтва. Фота: realt.by

Па падобных цэных прадаюць кватэры на праспекце Дзяржынскага ў MOD HOUSE. Кошт метра — 1400-2500$. 

MOD HOUSE. Фота: realt.by

Плошча двухпакаёвых кватэр тут складае 54-61 м², трохпакаёвых — ад 86 да 96 м², чатырохпакаёвых — ад 117 да 118 м². Таксама ў MOD HOUSE ёсць сяміпакаёўкі плошчай 207,1 м². Як і ў выпадку з ЖK «Маэстра», здача аб'екта мусіць адбыцца ў трэцім квартале наступнага года. 

У квартале DEPO каля плошчы Перамогі кошт метра пачынаецца з адзнакі ў 3300 даляраў. Самая танная з дасяжных кватэр у элітным квартале ў цэнтры сталіцы прадаецца за 208 876$. Столькі каштуе двухпакаёўка на 62,8 м².

Будаўніцтва квартала DEPO. Фота: kvartaldepo.by

У залежнасці ад канкрэтнай кватэры метр у DEPO прадаюць па 4500 і нават па 5500$. Найдаражэйшае жыллё ў ЖК — пяціпакаёўка плошчай 222 метры. Каштуе яна 1 219 224$. Гэта каля 5500 даляраў за «квадрат». 

Даволі шмат жылля ў «Новай Баравой», што ў прысталічным Копішчы.

Фота: скрыншот з сайта newbor.by

Цэны на метр жылля ў квартале «Цэнтральны парк» стартуюць ад 1080 даляраў, калі разглядаць чатырохпакаёвыя кватэры. Кватэра плошчай 80,9 м² у «Новай Баравой» абыдзецца ў 87 280$. Аднапакаёўкі на 42,8 м² каштуюць 49 644$ або 1160$ за метр. Частка кватэр у раёне, што будуецца, прадаецца па 1300 даляраў за метр.

Чытайце таксама: 

У кастрычніку Мінск паставіў рэкорд па ўгодах з кватэрамі

Як будуць выглядаць новыя студэнцкія інтэрнаты ў Мінску

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
ром / Адказаць
18.11.2022
архитектура - грусть печаль
1
Второкурскник / Адказаць
18.11.2022
Один диктатор обещал не уплотнять Минск. Принятие лжи - это принятие дьявола. А архитектура и застройка и в Польше не блещет оригинальностью, красотой и удобством.
0
маленькая архітэктарка цемры (скарочана МАЦ:ь) / Адказаць
18.11.2022
ром, у3%багойтесь. все рано или поздно канет в Лету:]
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру