Так, у медцэнтры «Кравіра» ўстаноўленыя грубыя парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў у частцы адсутнасці медыцынскай дакументацыі, дагавораў на тэхнічнае абслугоўванне медыцынскай тэхнікі, выкарыстанне незарэгістраванай медыцынскай тэхнікі.

Таксама там зафіксаваныя факты невыканання клінічных пратаколаў дыягностыкі і лячэння, зацверджаных Мінздароўя, у тым ліку службай анестэзіялогіі і рэанімацыі, а менавіта выяўлены факты аказання медыцынскай дапамогі з парушэннямі, якія з'яўляюцца вельмі значнымі і могуць пацягнуць, а магчыма пацягнулі, прычыненне шкоды жыццю і здароўю, што характарызуе медыцынскую дапамогу як небяспечную.

Арганізацыя медыцынскай дапамогі ў гэтым цэнтры стварае рэальную пагрозу жыцця пацыентаў пры магчымым развіцці ускладненняў ў раннім пасляаперацыйным перыядзе, гаворыцца ў паведамленні Мінздароўя.

Таксама зафіксаваныя:

— парушэнні ў правядзенні медыцынскіх аглядаў, арганізацыі і правядзенні экспертызы часовай непрацаздольнасці;

— парушэнні ў арганізацыі і аказанні неадкладнай медыцынскай дапамогі;

— парушэнні ў сферы абароту лекавых сродкаў, а менавіта неналежнага іх захоўвання;

— парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў, у тым ліку парушэнні пры правядзенні стэрылізацыі эндаскапічнага абсталявання.

У ТАА «Доктар Нэма» зафіксаваныя:

— грубыя парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў у частцы адсутнасці медыцынскай дакументацыі, дагавораў на тэхнічнае абслугоўванне медыцынскай тэхнікі;

— парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў.

У ТАА «ПлеядаМед»(Dental Clinic):

 — устанаўленне факту выканання віду работ, не заяўленых у ліцэнзіі,

— парушэнні патрабаванняў да заняцця пасад (выкананне работ спецыялістам не па сваёй спецыяльнасці і кваліфікацыі),

— парушэнні санітарна-эпідэміялагічных патрабаванняў, санітарных нормаў, правілаў і гігіенічных нарматываў (у частцы правядзення дэзінфекцыі, стэрылізацыі, устаноўлены факты паўторнага прымянення медвырабаў аднаразовага прымянення, выкарыстання для лячэння не прастэрылізаваных медвырабаў і інш.),

— грубыя парушэнні ліцэнзійных патрабаванняў і ўмоў у частцы адсутнасці медыцынскай дакументацыі, дагавораў на тэхнічнае абслугоўванне медыцынскай тэхнікі, выкарыстанне незарэгістраванай медыцынскай тэхнікі, лекаў і методык.

Указаныя парушэнні ў ТДА «Медыцынскі цэнтр «Кравіра», ТАА «Доктар Нэма», ТАА «ПлеядаМед» (Dental Clinic) маглі пацягнуць прычыненне шкоды дзяржаўным ці грамадскім інтарэсам, жыццю, здароўю, правам і законным інтарэсам грамадзян або стварыць пагрозу прычынення такой шкоды, падкрэслівае Мінздароўя.

Рашэнне набывае моц 28 лістапада.

Клас
1
Панылы сорам
2
Ха-ха
2
Ого
0
Сумна
2
Абуральна
5