Да суда лідчанін утрымліваўся ў турме №1 Гродна.

Палітзняволенага Валерыя Тумілевіча затрымалі 17 ліпеня 2022 года, асудзілі на 10 сутак адміністрацыйнага арышту па арт. 19.11 КаАП, але на волю ён так і не выйшаў. На Валерыя была заведзена крымінальная справа за абразу Лукашэнкі (арт. 368 Крымінальнага кодэкса) — нібыта Валерый абразіў яго, калі знаходзіўся за мяжой.

Ён працяглы час знаходзіўся ў Польшчы, а калі вяртаўся ў Беларусь, на мяжы яго затрымалі.

На другі дзень, 18 ліпеня, у праўладных тэлеграм-каналах з'явілася відэа з затрыманнем. У роліку мужчына тлумачыць, што быў затрыманы за тое, што ў тэлеграм-чаце абразіў Аляксандра Лукашэнку і «распаўсюджваў матэрыялы экстрэмісцкіх каналаў».

Па матэрыялах абвінавачання, Валерый Тумілевіч, знаходзячыся ва неўстаноўленым месцы, у тэлеграме, з’яўляючыся актыўным удзельнікам «Гордыя лідчане чат» і «Чат 97% ДКЖ», размясціў некалькі паведамленняў з непрыстойнымі па форме і зневажальнымі па змесце словамі, якія даюць негатыўную ацэнку Лукашэнку, прыніжаюць яго гонар і годнасць і выказаныя ў непрыстойнай і абразлівай форме.

У судзе сваю віну прызнаў цалкам.

Суд пастанавіў прызнаць Тумілевіча вінаватым і прыгаварыў яго да пакарання ў выглядзе пазбаўлення волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў з адбываннем у папраўчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

Апеляцыйная скарга абвінавачанага, разгледжаная Гродзенскім абласным судом 8 лістапада, пакінутая без задавальнення.

Клас
Панылы сорам
Ха-ха
Ого
Сумна
Абуральна

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?

0
Tft / Адказаць
15.11.2022
Het alkashesku.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру