Фота: інстаграм мерча

Фота: інстаграм мерча

Падарункам пахваліўся у тыктоку блогер з Гомеля Ігар Курыловіч, які атрымаў бомбер ад Лукашэнкі за ўдзел у спаборніцтве па сячэнні дроў. Ён паказвае этыкетку і кажа, што цана такога бомбера — 580 рублёў.

За брэнд Lepshy адказвае сенатар і былы кіраўнік Федэрацыі хакея Дзмітрый Баскаў. Сярод партнёраў — хакейны клуб «Дынама-Мінск».

Раней «Наша Ніва» пісала пра граматычны казус з назвай. Верагодна, стваральнікі брэнда хацелі выкарыстаць прыметнік у найвышэйшай ступені параўнання, то-бок назваць новы праўладны мерч найлепшым — самым лепшым з усіх магчымых. Але памыліліся і выкарысталі вышэйшую ступень параўнання, якая абазначае, што Lepshy — гэта ўсяго толькі тавар, лепшы за нешта іншае, але зусім не выключны ў сваёй галіне.

Новы праўладны мерч назвалі Lepshy. Тлумачым, чаму стваральнікі кепска ведаюць беларускую мову

Клас
6
Панылы сорам
102
Ха-ха
21
Ого
4
Сумна
2
Абуральна
20