Фота: Мінабароны РФ

Фота: Мінабароны РФ

Расійскі ідэолаг Аляксандр Дугін адкрыта раскрытыкаваў Пуціна за тое, што ён здаў Херсон. 

Пуціну цяжэй улагодзіць адэптаў вайны праз няздольнасць ягоных вайскоўцаў дасягнуць сваіх максімалісцкіх мэтаў у звяржэнні ўкраінскага ўрада і захопу ўсёй Украіны, піша ISW. Нацыяналістычна настроеныя прапагандысты, такія як Уладзімір Салаўёў, усё часцей патрабуюць ад Крамля і вышэйшага вайсковага камандавання выканаць свае мэты ва Украіне, а Салаўёў нават заклікаў да поўнай мабілізацыі і звальнення некампетэнтных чыноўнікаў пасля адступлення з Херсона. Прамая крытыка Пуціна ў праваеннай супольнасці амаль беспрэцэдэнтная, а гучная і недарэчная атака Дугіна на Пуціна можа паказваць на зрух сярод ідэолагаў рускага нацыяналізму.

Каналы, звязаныя з групай наймітаў «ПВК Вагнера», таксама незадаволеныя Крамлём з-за страты Херсона — гэта можа сведчыць пра далейшы рост уплыву сілавікоў. Некаторыя блогеры намякалі, што Крэмль «прадаў» Херсон, і адзначалі, што расійскія ўлады рэгулярна здаюць тэрыторыі, не пытаючыся людзей.

Расія, верагодна, незаконна дэпартуе тысячы ўкраінскіх дзяцей. Акупацыйныя ўлады Запарожскай вобласці ў апошнія тыдні зрабілі публічныя заявы аб планаваным прымусовым перасяленні больш за 40 000 дзяцей Херсонскай вобласці ў Расію і прызналі, што іх сістэмы догляду за ўкраінскімі дзецьмі неадэкватныя. Акупацыйныя ўлады дэпартавалі ўкраінскіх дзяцей у Расію ў рамках праграм навучання, адпачынку і іншых схем на працягу апошніх 10 дзён.

Клас
21
Панылы сорам
2
Ха-ха
4
Ого
4
Сумна
4
Абуральна
12