Справу разглядалі больш за месяц — з 10 кастрычніка.

Актывістку прызналі вінаватай паводле трох артыкулаў Крымінальнага кодэкса: арт. 342 (Актыўны удзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак); ч. 3 арт. 361 (Заклікі да мер абмежавальнага характару (санкцый), іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь); ч. 1 арт. 361-1 (Стварэнне экстрэмісцкага фарміравання або ўдзел у ім).

За кратамі дзяўчыну ўтрымліваюць больш за сем месяцаў. Анастасію Кухта затрымалі 17 лютага і спачатку асудзілі на 15 сутак за «дробнае хуліганства».

Клас
1
Панылы сорам
0
Ха-ха
1
Ого
0
Сумна
3
Абуральна
10