Фота: сацсеткі «Макдональдс»

Фота: сацсеткі «Макдональдс»

«Пазіцыі застануцца тыя ж, з цягам часу з’явіцца дадатковая інфармацыя», — адказала менеджар рэстарана на праспекце Незалежнасці.

Але ж у канцы кастрычніка з ранішняга меню ў беларускім «Макдональдс» зніклі макмафіны, амлеты, мактосты і іншыя стравы. Гэта адбылося з-за праблем з пастаўкамі прадуктаў.

У расійскай сетцы рэстаранаў рэбрэндзінг адбыўся яшчэ на пачатку лета. Пасля гэтага там з’явіліся бліны, некалькі варыяцый амлетаў і яечні. З меню тым часам зніклі бургеры «Біг Мак» і «Біг Тэйсці», бо аўтарскае права на назву і рэцэптуру соусаў належыць «Макдональдс Карпарэйшн». Таксама з гэтай прычыны з меню «Вкусно и точка» знікла фірменнае марожанае «МакФлуры».

Магчыма, тое ж чакае і беларускія рэстараны сеткі.

Клас
5
Панылы сорам
27
Ха-ха
8
Ого
1
Сумна
17
Абуральна
23