Сяргей Гіркін

Сяргей Гіркін

У суд на Сяргея падала інспекцыя Кастрычніцкага раёна Магілёва. У судовай пастанове сказана, што ён ухіляўся ад аплаты запазычанасці, але дэталі невядомыя.

Сяргей дапускае: прычына можа быць у тым, што ён дапамагаў ахвотным вучыць польскую мову. За гэта меў падтрымку ад адной з няўрадавых арганізацый, якая цяпер пад пераследам. Яму вядома, што ў яе офісе і ў актывістаў адбываліся вобшукі, і аператыўнікі маглі знайсці яго распіскі. Яны і сталі доказам даходу, з якога не заплачаны падатак.

Без той падтрымкі, як прызнаецца Сяргей, ён бы не пражыў. Пенсіі ў 250 рублёў не хапала на нятанныя лекі і аплату за жыллё. Інваліднасць мужчыну паставілі праз дзіцячы цэрэбральны параліч. 

Разам з тым юрыст, да якога «Наша Ніва» звярнулася, адзначыў, што дзеянні падаткавікоў юрыдычна апраўданыя.

У студзені 2018 года Сяргей пакінуў Беларусь. Фармальна ў яго застаецца магілёўская прапіска, але ён стала жыве ў Польшчы. У Магілёве мае палову двухпакаёвай «хрушчоўкі», якую дзеліць з братам. 

Па словах Гіркіна, пра суд ён даведаўся за дзень да яго пасяджэння. Разглядзелі справу 4 лістапада. У пастанове суддзі Таццяны Давыдзька гаворыцца, што прэтэнзіі падаткавікоў да Гіркіна з'явіліся ў сакавіку 2022 года. На 4 лістапада яны налічылі запазычанасці на 1 480 рублёў, якую будуць вылічваць часткамі з пенсіі. А пакуль Гіркіну суд абмежаваў выезд за мяжу і наведванне гульнявых устаноў.

Спагнанне скасуюць, калі мужчына выплаціць запазычанасць. Яе будуць вылічваць з пенсіі па інваліднасці.

«Я дапамагала Аляксандру Рыгоравічу стаць прэзідэнтам». Як 72-гадовая жанчына з інваліднасцю 12 год чакае сваю чаргу на кватэру

У Польшчы інвалід ахвяраваў колькі мог на Байрактар для Украіны. Людзі заўважылі гэта і сабралі яму самому 17 тысяч даляраў

Клас
1
Панылы сорам
15
Ха-ха
2
Ого
3
Сумна
5
Абуральна
28